#вакансія: EU4Culture абвяшчае конкурс для экспертаў з Беларусі
Асноўнай задачай стане ацэнка зместу атрыманых заявак у межах другога конкурсугрантаў на культурныя і крос-інавацыйныя праекты.
Патрабаванні да экспертаў уключаюць: • Не менш за 5 гадоў працоўнага досведу ў сферы культуры і/ці крэатыўных індустрый • Пацверджанае ў CV разуменне сферы культуры і крэатыўных індустрый • Досвед у ацэнцы грантавых заявак • Наяўнасць магістарскай ступені у арт-менеджменце, культурніцкіх даследаваннях альбо сумежных дысцыплінах.
Дадатковымі перавагамі стануць: • Веданне сучаснага кантэксту Беларусі і рэгіёна Усходняга Партнёрства • Досвед працы з праектамі Еўрасаюза.
Каб пазбегнуць канфлікту інтарэcаў, эксперты не могуць прымаць удзел у бягучым конкурсе грантаў на праекты.