У нас назбіралась невялікая калекцыя беларускіх кніг – падарункі выдавецтва «Скарына», а таксама з палічкі буккросінгу ад нашых наведваль_ніц. І мы хацім дзяліцца імі з вамі
Таксама заклікаем дадаваць у нашу бібліятэку свае кнігі, каб больш беларусак і беларусаў мела магчымасць чытаць на роднай мове ў Тбілісі. Спіс наяўных кніг можна даведацца ў @kropkawork
А вось што чакае нас на гэтым тыдні:
Cерада 05.04 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+) Запіс празапытанку
Субота 08.04 11:00 Вязальны клуб (18+) Запіс у @katrina_happy
Субота 08.04 14:00 Кніжны нон-фікшн клуб (18+) Запіс да @jediscajedisrien
Нядзеля 09.04 12:00 English speaking club (18+) Запіс да @georgii_tret
Нядзеля 09.04 17:00 Кінапрагляд анімэ ў беларускай агучцы «Цмок і рабаціністая прынцэса» (18+) Запіс праз гугл-форму