Культурны фонд Schloss Wiepersdorf запрашае культдзеячаў на рэзідэнцыі. Кандыдаты павінны прайсці мастацкі ці акадэмічны курс навучання, працаваць над доктарскай ступенню ці мець шматгадовы досвед у мастацкай прафесіі. Ад усіх заяўнікаў патрабуецца валоданне нямецкай ці англійскай мовай.
Schloss Wiepersdorf прапануе: – пражыванне – харчаванне – стыпендыю 1200 EUR / месяц – вытворчыя выдаткі 480 EUR – студыя пры наяўнасці месцаў (для мастакоў) – візавыя выдаткі.