Дзве опцыі для тых, каму неабходная перазагрузка ў прафесійным і асабістым росце:1⃣«Career La…

Дзве опцыі для тых, каму неабходная перазагрузка ў прафесійным і асабістым росце:

1⃣«Career Lab: анлайн-курс для тых, хто шукае працу» ад ProWomen.BY

Cкладаецца з 8 модуляў, якія ахопліваюць усе этапы пошуку працы – ад падрыхтоўкі і складання рэзюмэ да выбару кампаніі і адаптацыі на новым месцы. Гэты анлайн-#курс дазволіць вам зірнуць на працэс найму знутры, пабудаваць сваю кар’ерную траекторыю і пачаць яе ўвасабленне ў жыццё.

Даведацца больш.


2⃣”Дадай сябе!” – ментарская анлайн-#праграма ад анлайн-каворкінга Include Yourself

Калі: травень – чэрвень.

У праграме можна прыняць удзел як ментар_ка і як падапечны_ая (менці).

Беларусам апошнія некалькі гадоў даводзіцца адказваць на вялікую колькасць жыццёвых выклікаў. Адзін з іх – змена і пошук працы або сферы дзейнасці ў новых умовах дома або ў іншай краіне. Каб аблегчыць гэтую задачу, і створана ментарская анлайн-праграма.

Ддл: 17 красавіка.
Падаць заяўку.
Сачыць за абнаўленнямі Include Yourself”: Інстаграм і Тэлеграм

#ментарства