Аднойчы ў «U» — віртуальнай рэальнасці з 5 мільярдамі карыстальнікаў — «завірусілася» песня невядомай дзяўчыны пад нікам «Бэл». Усё сеціва гадае, хто ж хаваецца за яе прыгожым аватарам. Адначасова ў «U» ходзяць чуткі пра пачварнага «Цмока», які брудна б’ецца на арэне ды ладзіць правакацыі…
Аб’яднаўшы разам школьную драму, ідэю «інтэрнэту будучыні» ды казку пра прыгажуню й пачвару, рэжысёр Мамору Хасода раскрывае сур’ёзныя тэмы ўлады, гвалту, траўмы, але ж не забываецца й на гумар. Яскравасці дадае голас соўл-спявачкі Кахо Накамуры, якая агучыла галоўную ролю. На Канскім фэсце-2021 фільм сарваў 14-хвілінныя авацыі.