Анлайн-школа маладых рэфарматараў і рэфарматарак ад Цэнтра новых ідэй
Для каго:#актывісты, лідары_кі ад 18 да 30 гадоў. Калі: 19 красавіка – 27 траўня.
Гэты #курс для тых, хто жадае паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычна-арганізацыйныя навыкі. Найлепшыя беларускія эксперты і эксперткі падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.
Што будзе адбывацца: – 20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага – праца ў камандах разам з крутымі ментарамі і ментаркамі – арганізацыя «рэфарматарскага» афлайн-івэнта.