Перад вячэраю Хрыстос памыў ногі сваім вучням. Бо Ён прыйшоў, не каб Яму служылі, але каб паслужыць, і даў прыклад тым, што хочуць ісьці сьледам за Ім: «Калі Я, Госпад і Настаўнік, памыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму. Я даў вам прыклад, каб як Я зрабіў вам, рабілі і вы» (Ян 13.14-15).
У гэты дзень, у адрозьненьне ад папярэдніх, служыцца Літургія сьв. Васіля Вялікага ў спалучэньні з Вячэрняй. Замест Хэрувімскай песьні сьпяваецца «Зрабі мяне сёньня, Сыне Божы, удзельнікам Тваёй тайнай вячэры». Ужо ўвечары часта служыцца таксама Ютрань Вялікай пятніцы з чытаньнем 12-ці ўрыўкаў з Евангельляў аб Муках Хрыстовых.
«Прыйдзем з страхам на тайную Вячэру, прымем з чыстымі душамі Хлеб і застанемся з Уладаром, каб бачыць, як Ён мые ногі вучням сваім. Будзем і мы рабіць таксама – дагаджаць адзін аднаму, мыць адзін аднаму ногі. Бо так загадаў Хрыстос вучням сваім. Але Юда, слуга і хлус, не паслухаў Яго».
(З ютрані Вялікага чацьвярга).