Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 22 ліпеня – 27 жніўня.
Künstlerstadt Kalbe – інавацыйны праект у рэгіёне Альтмарк, мэтай якога з’яўляецца супрацьдзеянне дэмаграфічным зменам з дапамогай мастацтва і культуры. У адпаведнасці з канцэпцыяй сацыяльнай пластыкі Ёзэфа Бойса, заклікаюць выкарыстоўваць сілу мастацтва для пабудовы свабоднага, устойлівага і прыдатнага для жыцця грамадства.
Рэзідэнтам прапануюць: – пражыванне – працоўныя памяшканні – матэрыялы і тэхнічныя сродкі – суткавыя – магчымасць выстаўляць свае працы ў галерэі Die 8.