Працягваецца даследванне для тых, хто працуе ў розных галінах культуры! Заклікаем вас прыняць удзел…

Працягваецца даследванне для тых, хто працуе ў розных галінах культуры!

Заклікаем вас прыняць удзел у апытанні ад Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, прысвечаным стану і развіццю арганізацый і ініцыятываў, якія дзейнічаюць у полі беларускай культуры.

Прыняць удзел могуць прадстаўнікі арганізацый любога кшталту, што працуюць у сферы беларускай культуры:
⁃ арганізацый грамадзянскай супольнасці,
⁃ нефармальных ініцыятыў і культурных кампаній, творчых саюзаў і калектываў,
⁃ камерцыйных арганізацый,
⁃ медыя,
⁃ устаноў культуры і да т.п.

Запаўненне анкеты зойме ў вас 15-20 хвілін, а даследчай камандзе дазволіць зразумець, якія праблемы сёння хвалююць дзеячаў беларускай культуры і як іх можна вырашаць.

Асабістыя дадзеныя і бяспека
⁃ Апытанне цалкам ананімнае. Мы гарантуем, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе,  дадзеныя па асобных арганізацыях не будуць публікавацца.
⁃ Апытанка праводзіцца праз сэрвіс Surveymonkey, які не збірае ніякіх дадзеных, што дазволяць ідэнтыфікаваць вас асабіста. Калі вы не жадаеце адказваць на нейкія пытанні з меркаванняў бяспекі, вы заўсёды можаце абраць варыянт “прапусціць пытанне”. 

Запоўніць анкету на беларускай мове
Запоўніць анкету на рускай мове

З вынікамі даследвання можна будзе азнаёміцца ў ліпені на сайце Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.