Першы нефармальны з’езд незалежных беларускіх кінематаграфістаў, #Варшава #Польшча
Калі: 18-20 жніўня.
Для каго: беларускія #кінематаграфісты: #прадзюсары, #рэжысёры і г.д.
+ акрэдытаваныя журналісты, прафесіяналы кінаіндустрыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый у сферы кінавытворчасці.
Belarusian Filmmakers’ Network (BFN) ладзiць першы ў гісторыі нефармальны з’езд незалежных беларускіх кінематаграфістаў з мэтай аб’яднання беларускіх кінематаграфістаў у адзіную супольнасць для далейшай працы над стварэннем агульнай стратэгіі развіцця беларускага #кіно.
Мерапрыемства адбудзецца ў фармаце BarCamp – своеасаблівай анты-канферэнцыі, якая прадугледжвае актыўны ўдзел беларускіх кінематаграфістаў з розным досведам і спецыялізацыяй. Праграму з’езда ўдзельнiкi вызначаюць самастойна: можна прапанаваць тэму для абмеркавання i ўдзельнiчаць у працы секцый.
BFN дае ўнікальную магчымасць абмяняцца досведам, а таксама знайсцi падтрымку для сваіх праектаў. Адзінае патрабаванне – быць гатовым да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах з’езда.
Прадастаўляецца:
⁃ пражыванне
– харчаванне
⁃ трансфер
⁃ візавая падтрымка (пры магчымасці).
Ддл: 16 лiпеня. Вынікі адбору – не пазней за 20 лiпеня.
Падаць заяўку.
Даведацца больш.
Belarusian Filmmakers’ Network – нефармальная ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускага незалежнага кіно, яго прасоўванне ўнутры і па-за межамі краіны, а таксама ўключэнне айчынных аўтараў у глабальны індустрыяльны кантэкст. Наша галоўная мэта: фармаванне дынамічнай сеткі гарызантальных крэатыўных камунікацый, вольных ад любых праяў аўтарытарнага адміністравання ды ідэйнай цэнзуры. Жаданая перспектыва – арганізацыйная, стылістычная і сэнсавая перазагрузка беларускай кінаіндустрыі.