KRAINA Sandbox – адукацыйная #праграма па стварэнні беларускага кантэнту ад Kraina Media і RAZAM, #Германія
Для каго: спецыялісты #медыя. Калі: 3 – 9 верасня, 15 – 21 кастрычніка, 26 лістапада – 2 снежня.
Kraina Media і аб’яднанне беларусаў Германіі RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі абвяшчае набор для тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту, які падымае дыскусіі аб шляхах развіцця Беларусі ў будучыні і вопыце іншых краін. Праграма будзе складацца з 3 адукацыйных паездак у Германію. Удзельнікі будуць абменьвацца вопытам, працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.
Пасля адукацыйнай праграмы ўдзельнікі застануцца часткай суполкі KRAINA Sandbox і будуць удзельнічаць у яе развіцці.
Праграма пакрые: – праезд – пражыванне – суткавыя.