RADA Market запрашае ў міжнародны дзень моладзі, #Вільнюс#Літва
Калі: 12 жніўня. Дзе: Vytenio g.6, teatras Vilniaus klasika.
RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў/_ніц, дзе кожны і кожная можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення. Запрашаюць пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю.
Праграма кірмашу: 12.00 – 17.00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў/_ніц 17.00 – Аўкцыён у падтрымку палітвязніц з Мікітам Бялевічам 18.00 – Stand up 19.30 – Музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV.
І важна! Будуць актыўнасці і пляцоўка для дзяцей. Таксама ўсе жадаючыя могуць паўдзельнічаць у майстар-класах па маляванні паштовак, арт-гурток мікра-зінаў, сшыць ляльку і іншае.