RADA Market запрашае ў міжнародны дзень моладзі, #Вільнюс #Літва Калі: 12 жніўня.Дзе: Vytenio g.6, …

RADA Market запрашае ў міжнародны дзень моладзі, #Вільнюс #Літва

Калі: 12 жніўня.
Дзе: Vytenio g.6, teatras Vilniaus klasika.

RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў/_ніц, дзе кожны і кожная можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення. Запрашаюць пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю.

Праграма кірмашу:
12.00 – 17.00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў/_ніц
17.00 – Аўкцыён у падтрымку палітвязніц з Мікітам Бялевічам
18.00 – Stand up
19.30 – Музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV.

І важна! Будуць актыўнасці і пляцоўка для дзяцей. Таксама ўсе жадаючыя могуць паўдзельнічаць у майстар-класах па маляванні паштовак, арт-гурток мікра-зінаў, сшыць ляльку і іншае.

Падрабязней.

#арт #музыка #НДА #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца