Bulbamovie – #фестываль беларускіх #відэа і кінафільмаў, які з’яўляецца пляцоўкай для сустрэч вытворцаў прыватнага беларускага кіно і кінакрытыкаў, зацікаўленых у асэнсаванні стану і шляхоў развіцця сучаснага беларускага кінамастацтва. Запрашаюць падаць ігравыя і дакументальныя фільмы.