Праграма адбываецца пад патранажам вядомага пражскага тэатра Studio Hrdinů. Асноўную ўвагу надаюць рэзідэнцыям для мастакоў гуку, паколькі рэгіён цесна звязаны са знакамітым чэшскім кампазітарам-класікам Бедржыхам Смятанам. Рэзідэнтам прапануюць падрыхтаваць музычную кампазіцыю для фестывалю Sanatorium Sonorum, які пройдзе ў жніўні 2024 года.
Таксама ў праграме Cabin Studio існуюць іншыя рэзідэнцыі: літаратурныя, мастацкія, тэатральная, менеджэрскія і г. д.