Mais Imaginarius – конкурс у межах праграмы Міжнароднага фестывалю вулічных тэатраў у Санта-Марыя-да-Фейра. Тэма гэтага году – «мара». Запрашаюць з перфарматыўнымі праектамі, якія знаходзяцца ў дыялогу з грамадскай прасторай, даследуюць сувязі паміж мовамі і спадчынамі, прапануюць эксперымент. Кожны перформанс будзе паказаны 4-6 разоў.
Арганізатары забяспечаць: – тэхнічную і адміністрацыйную падтрымку – выдаткі на праезд 600 -1400 EUR – пражыванне – харчаванне – магчымасць выйграць прэмію (5000 EUR і творчая рэзідэнцыя).