Для каго: міждысцыплінарныя #творцы. Калі: 3 месяцы падчас вясны 2024.
Запрашаюць міждысцыплінарных мастакоў і калектывы зрабіць праекты. Рэзідэнцыя адбудзецца ў Eierhäuschen – нядаўна адрамантаваным рэстаране, які і стане прасторай для мастацкай творчасці і сацыяльнага ўзаемадзеяння. Eierhäuschen размешчаны пасярод прыроднага запаведніка. Арганізатараў цікавіць сувязь «мастацтва-культура-прырода».