Адказы на частыя пытанні пра праграму MOST+ для выпускнікоў і культурных праектаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Некаторыя пытанні з інфасесіі MOST+:

Я толькі што скончыў універсітэт. Прафесійнага досведу ў мяне няма, але стажыроўка патрэбна, бо без досведу мяне ніхто не бярэ. Ці ёсць у мяне для гэтага магчымасць?
• Так, калі вы ўжо маеце першы дыплом.

Ці можна быць без працы па спецыяльнасці (па тэме заяўкі) на момант падачы?
• Так.

Калі паступіў на навучаньне і атрымаў стыпендыю SALT, ці можна падацца на MOST+ для іншых культурна-асьветніцкіх мерапрыемстваў?
• Можаце, калі гэта іншы праект.

Ці магу я падаць заяўку на MOST+, калі ў гэтым годзе атрымала грант на мабільнась па праграмме EU4Culture?
• Так, паколькі гэта розныя праграмы. Больш за тое, за бягучы цыкл праграмы MOST+ вы можаце атрымаць два гранты на мабільнасць.

Калі я ўдзельнічаю ў групавой заяўцы ад адной ініцыятывы, то ці магу быць залучаным у заяўку іншай ініцыятывы?
• Так.

Ці магу падавацца адначасова як фізічная асоба і ў складзе групы (на розныя візіты)?
• Так.

Калі я яшчэ не атрымала пацверджання ад арганізатараў мерапрыемства з конкурсным адборам, ці магу я падаць заяўку?
• Так, у гэтым і падобных выпадках лепш усё ж падайце заяўку за 2 месяцы. У выпадку адмовы арганізатарамі падтрымка скасуецца.

Калі піша заяўку чалавек/пара з дзіцёнкам. Ці можна разлічваць на праезд на дзіця, ці гэта аплачваецца бацькамі?
• Так, можна. Пазначце гэта ў пункце “Асаблівыя патрэбы”.

Якім чанам адбываецца перавод сродкаў на паездку? Ці трэба ўлічваць падаткі пры гэтым, калі выплата адбываецца на асабістую картку?
• Так, пералікам на вашу карту. Праверце заканадаўства краіны вашага банка, аднак звычайна гранты не абкладаюцца падаткамі. Вы будзеце мець “на руках” Grant Agreement і іншыя патрэбныя дакументы.

Ці можна ўключыць у бюжэт выдаткі на перакладчыка на ўсю ці частуу паездкі?
• Не, паколькі праграма прадугледжвае вашую здольнасць камунікаваць самастойна падчас паездкі. Выключэннем можа стаць аплата перакладу вашага выступу на канферэнцыі да 2-3 гадзін.

Ці можна праграма пакрыць выдаткі на асабістым транспарце, калі праезд каманды немагчымы на грамадскім?
• Не, праграма не пакрывае выдаткі на паліва. Аднак можна звярнуцца да менеджараў, як можна аформіць транспарт у вашым канкрэтным выпадку.

Ці можна ўбачыць склад экспертаў, якія адбіраюць праекты?
• Не, ён закрыты. Пры гэтым менеджары праграмы зрабілі ўсё, каб падабраць незалежных спецыялістаў з веданнем беларускага культурніцкага поля і розных аспектаў культурніцкай дзейнасці.

Больш адказаў на вашыя пытанні – па гэтых спасылках:

Поўнае відэа інфасесіі на Youtube (асцярожна, працоўныя мовы: EN, RU, BY. Аднак! ужо даступныя субтытры на EN i BY.)
Прэзентацыя пра змест праграмы MOST+.
Прэзентацыя пра тое, як запоўніць форму заяўкі.
Сайт праграмы (з вельмі падрабязнай інструкцыяй!): mostplus.eu.

MOST+ фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

#MOSTplus #EU4Belarus #ЕСдляБеларусі #EuforBelarus #мабільнасць