Staromiejski Dom Kultury абвяшчае набор на бясплатныя курсы польскай мовы. Заняткі разлічаны на пачаткоўцаў і людзей на сярэднім узроўні, якія ведаюць іншыя славянскія мовы.
Лектарка Караліна Шчыпек – вывучала паланістыку ў Варшаўскім універсітэце і тэатральную рэжысуру ў Тэатральнай акадэміі. Драматургіня, перакладчыца і грамадская дзеячка. Дае прыватныя ўрокі польскай і рускай моў.
Можна патрапіць у адну з груп:
1⃣Група А (для пачаткоўцаў)
Калі: з 2 кастрычніка па панядзелках і серадах, 9.00-10.15.
2⃣Група Б (сярэдні ўзровень)
Калі: з 2 кастрычніка па панядзелках і серадах, 10.45-12.00.