Святлана Ціханоўская: «Для беларусаў няма шляху назад. Еўрасаюз – гэта будучыня, да якой мы імкнёмся»
Беларуская лідарка выступіла ў Еўрапарламенце:
«У адрозненні ад вайны ва Украіне, наша вайна – ціхая. Мэта Крамля ў гэтай вайне такая ж, што і ва Украіне: ператварыць Беларусь у калонію Расіі. Пуціну у гэтай справе дапамагае Лукашэнка – ён па частках прадае незалежнасць нашай краіны. Дапамажыце нам прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці. Ён не заслуговае анічога, акрамя квітка ў адзін бок у Гаагу.
У нашай ціхай вайне паказалі сябе мноства ціхіх герояў. Настаўнікі, што адмаўляюцца вучыць дзяцей «дзяржаўнай ідэалогіі». Сумленныя чыноўнікі, якія дзеляцца каштоўнай інфармацыяй. Бізнесмены, што таемна дапамагаюць сем’ям рэпрэсаваных. Пенсіянеры, якія звярнуліся да мяне з просьбай «перадаць еўрапейцам, што мы не здамося».
Мы хочам вярнуцца дадому. Дадому ў Еўропу. Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэкларацыю, што акрэслівае нашу стратэгічную мэту – уваходжанне Беларусі ў ЕС. Ведаю, што гэта доўгі працэс і ён не будзе лёгкім. Аднак для нас няма зваротнага шляху. Еўрапейскі саюз – гэта будучыня, да якой мы імкнёмся і ў якой прагнем застацца назаўсёды.
Я заклікаю вас падтрымаць рэзалюцыю з прызнаннем еўрапейскіх памкненняў беларусаў, якую ўнёс Пятрас Аўштравічус. Я прапаную вывесці адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапарламентам на новы узровень і інстытуцыяналізаваць нашу супрацу».