Orpheus Instituut – міжнародны цэнтр мастацкіх даследаванняў у галіне музыкі. Шукаюць дактарантаў, якія зацікаўлены ў міждысцыплінарным падыходзе. Дактаранты стануць часткай каманды адпаведнага даследчага кластара і паралельна будуць атрымліваць доктарскую ступень docARTES.
Прапануюць наступныя накірункі даследаванняў: – рассакрэчванне класікі: тэхналогіі, рыторыка і перфоманс, 1750–1850 гг. – гучныя бібліятэкі: раскрыццё архіўных ведаў з дапамогай мастацкіх даследаванняў – HIPEX (гістарычна абгрунтаваныя практыкі выканання эксперыментальнай музыкі) – музыка, думка і тэхналогіі. – метамузыка: фарміраванне музычных практык постчалавечай эпохі.