Два must-see анлайн-івэнты ў бліжэйшы тыдзень1⃣“Візуальная гісторыя Беларусі”: сустрэча з арх…

Два must-see анлайн-івэнты ў бліжэйшы тыдзень


1⃣“Візуальная гісторыя Беларусі”: сустрэча з архівам VEHA

Калі: 20 верасня, 18.00-19.30 па Менску.

Мастачка і архівістка Леся Пчолка, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA, раскажа, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі.

Праз дэканаліяльную оптыку, прапануецца фокус на такіх тэмах:
– Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны і ці варта сцерагчыся гэтага?
– Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам?

Зарэгістравацца.

***

2⃣“Сацсеткі эфектыўна: што рабіць, на што глядзець і чаго чакаць” – #паблік_ток у кам’юніці “Культурны Код” з адмыслоўцам у справе камунікацыі Дзянісам Васільковым

Калі: 21 верасня (чацвер) 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

У плане размовы:
паказчыкі і KPI;
трэнды, фарматы і аўдыторыя;
платнае прома і чаму рэкламаваць сябе — не сорамна.

Дзяніс Васількоў — незалежны трэнер, кансультант, спецыяліст па SMM. Мае багаты досвед працы ў медыях розных тыпаў: ад газет да тэлебачання.

UPD Далучыцца да сустрэчы ў ZOOM (прамая спасылка).

Ладзіце падобныя сустрэчы для сваёй грамадска-культурніцкай прафсупольнасці? Напішыце пра гэта ў Афішу нашага @sekktor_chat.