«Інклюзія ў дзеянні» – анлайн-#курс па інклюзіўнай камунікацыі і працы
Для каго: усе зацікаўленыя, #актывісты і прадстаўнікі #НДА. Калі: 18 кастрычніка – 22 лістапада, па серадах у 18.30 (па Мінску).
Што будзе на курсе: – як будаваць чуллівую і клапатлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй – якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы – інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць? – як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы – што такое даступная анлайн і афлайн прастора і як яна можа палепшыць твае зносіны з аўдыторыяй – як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў.