Запрашаюць на серыю сустрэч з куратарамі з розных краін. Спікеры распавядуць аб сваёй практыцы і выставах, якія аказалі на іх вялікі ўплыў. Сустрэчы адбываюцца ў межах магістратуры «Практыкі куратарства». Другі блок сустрэч – The Algorithmic State, ён будзе прысвечаны размовам з мастакамі і тэарэтыкамі аб штучным інтэлекце і яго ўплыве на культуру і грамадства.