Для каго:#актывісты, #медыя, #даследчыкі і праваабаронцы, якія не ў Беларусі і Расіі. Калі: лістапад 2023 – студзень 2024.
Стыпендыя прадастаўляецца на стажыроўкі і развіццё праектаў па наступных напрамках: – Аказанне гуманітарнай дапамогі Украіне – Правядзенне грамадскіх, інфармацыйных, палітычных кампаній антываеннай позвы – Стварэнне унікальных лічбавых прадуктаў – Пабудова суполак падтрымкі актывістаў, правядзенне кампаній салідарнасці і адвакацыйных кампаній у розных краінах – Правядзенне даследавання ў галіне расійскай і беларускай знешняй палітыкі, абагульненне вопыту існуючых антываенных ініцыятыў, альбо правядзенне журналісцкіх расследаванняў на рэлевантныя тэмы.