Для каго:#творцы і #даследчыкі, якія займаюцца тэхналогіямі ў мастацтве. Калі: 24 траўня.
Technarte дазваляе творцам, даследчыкам і тэхнолагам з усяго свету сустрэцца, каб падзяліцца сваім бачаннем зліцця мастацтва і тэхналогій у сяброўскай атмасферы. Запрашаюць у якасці спікераў. Тэмы, якія цікавяць: #мастацтва дадзеных, біямастацтва, робататэхнічнае мастацтва, новыя медыя, мастацтва штучнага інтэлекту, мода і тэхналогіі, імерсіўнае і віртуальнае асяроддзе, генератыўнае мастацтва, інтэрактыўная архітэктура.
Арганізатары прапануюць: – пакрыццё транспартных выдаткаў да 300 EUR – пропуск на канферэнцыю – харчаванне і кава-брэйкі.