Змітру Дашкевічу прысудзілі яшчэ адзін год строгага рэжымуПра гэта паведаміла жонка палітвязня Наст…

Змітру Дашкевічу прысудзілі яшчэ адзін год строгага рэжыму

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Наста Дашкевіч:

«У тыдзень бацькоўскай любові, які адзначаецца ў краіне, мой муж, бацька 4-ох маленькіх дзетак, атрымаў 1 год строгага рэжыму. Самы максімум.

За што фармальна па паперах? У рэальнасці, канешне, не гэта стала нагодай і прычынай. Але ў паперы паклалі: не выйшаў на прагулку, 1 раз з кімсці паразмаўляў, ляжаў на падлозе ў ізалятары пасля начнога змагання з холадам (…)

Я як магла рыхтавалася да гэтага «году». Але калі справа ў судзе разбілася ўшчэнт – у сэрца заклалася надзея, што можа хаця бы дадуць менш. Калі пракурор учора запрасіла год строгага – я маліла Бога, каб быў хаця бы іншы рэжым. Але не. Год строгага рэжыму. 1 дзень ізалятара за 1 дзень турмы.

Яшчэ адзін пакутлівы год па шыза, карцарах і ізалятарах. Яшчэ адзін год жыцця з вырваным сэрцам».

11 ліпеня Зміцер меў выйсці на полю пасля 1,5 года за кратамі, аднак у дачыненні да яго завялі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Радыё Свабода