Gate 27 і фабрыка па вытворчасці дэніму Orta запрашаюць творцаў даследаваць тэму «джынсавая тканіна ў будучыні». Трэба будзе працаваць непасрэдна з сыравінай, якую прадаставіць фабрыка. Вынікам рэзідэнцыі стане выстава, працы ўдзельнікаў застануцца ў Стамбуле.
Арганізатары прапануюць: – праезд – пражыванне – выдаткі на харчаванне – арганізацыйную падтрымку – знаёмства з арт-асяроддзем Стамбула – вытворчы бюджэт 3000 EUR – выкарыстанне мастацкіх майстэрняў і іншых навуковых лабараторый Універсітэта Сабанджы.