Ways of Repair: ‘Loss and Damage’ – творча-даследчая анлайн-#рэзідэнцыя
Для каго:#творцы розных дысцыплін і #куратары. Калі: студзень 2024 – студзень 2025.
Запрашаюць да рэалізацыі новых або існуючых мастацкіх даследчых праектаў, звязаных са стратамі і пашкоджаннямі. Асабліва цікавіць, якую шкоду кліматычны крызіс наносіць культуры і спадчыне, ідэнтычнасці і здароўю. На працягу праграмы мастакам і куратарам будзе аказана ментарская падтрымка, магчымасць дыялогу з іншымі дзеячамі культуры і грамадскімі актывістамі. Праграма будзе ўключаць тры семінары і сімпозіум.