Adélard – некамерцыйная арганізацыя, якая прасоўвае сучаснае мастацтва. Імерсіўная рэзідэнцыя заснавана на двух асноўных прынцыпах: прадастаўленні мастакам часу і прасторы для распрацоўкі праекта ды стварэнні сувязей з мясцовай супольнасцю. У залежнасці ад свайго праекта, рэзідэнты будуць супрацоўнічаць з мясцовымі мастакамі і рамеснікамі.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – працоўную студыю – выставачную прастору – ганарар 2000 USD – ганарар за мерапрыемства па культурным пасрэдніцтве 250 USD – ганарар за выставу 500 USD – доступ да мясцовай #арт-супольнасці.