Wiener Festwochen – #конкурс і платформа для жанчын-кампазітараў у Akademie Zweite Moderne у #Вена,…

Wiener Festwochen – #конкурс і платформа для жанчын-кампазітараў у Akademie Zweite Moderne у #Вена, #Аўстрыя

Для каго: жанчыны-#кампазітары.
Калі: 7 – 9 чэрвеня 2024.

Толькі 2% твораў, якія выконваюцца на канцэртах, напісаны жанчынамі. Мэта Akademie Zweite Moderne – папулярызаваць музыку, якую ствараюць жанчыны. Запрашаюць тых, хто мае досвед складання для ансамбляў, аркестраў ці музычнага тэатра, спалучае музыку з іншымі мастацтвамі. Можна прапанаваць як існуючы твор, так і прэм’ерны альбо ўрывак з працяглай кампазіцыі. Прэзентаваны для выканання твор павінен быць не больш за 20 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
– праезд
– пражыванне
– ганарар.

Ддл: 8 снежня.
Падаць заяўку.

#музыка #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #публічныя_прасторы