Для каго:#творцы ўсіх дысцыплін. Калі: 3 месяцы ў перыяд да 30 чэрвеня.
Праграма IRB Barcelona Artist in Residency накіравана на тое, каб звязаць мастакоў з колам вучоных і іх даследаванняў. Творцы атрымліваюць унікальную магчымасць пагрузіцца ў супольнасць IRB Barcelona для свабоднага абмену ідэямі, а таксама даследаваць, вучыцца і фармаваць адносіны з навукоўцамі. Асноўная вобласць даследаванняў – біямедыцынскія навукі.
Рэзідэнцыя прапаноўвае: – 2000 EUR дапамогі – членства IRB Barcelona падчас пражывання – прамы доступ да вучоных і навуковых матэрыялаў. . Выдаткі на праезд і пражыванне не пакрываюцца.