У бліжэйшыя дні можна далучыцца да канферэнцыі, прысвечанай справядлівасці ўнутры музеяў і культурных арганізацый і за іх межамі. Будуць абмяркоўвацца прынцыпы DEIA (разнастайнасць, справядлівасць, інклюзіўнасць, даступнасць), як іх прымяняць унутры культурніцкіх арганізацый з пункту гледжання занятасці, кіравання і праграм.
У праграме – пленарныя пасяджэнні, а таксама майстар-класы для спецыялістаў музеяў і культуры, а таксама груп грамадзянскай супольнасці.