Весткі з межаў: трэнд на зацішша трывае.За мінулы тыдзень колькасць спроб нелегальна перасекчы белар…

Весткі з межаў: трэнд на зацішша трывае.

За мінулы тыдзень колькасць спроб нелегальна перасекчы беларускія межы з краінмі ЕС ледзь пераваліла за 200 адзінак. Гэта мінімум не толькі для 2023 года. Меней было хіба што ў ліпені 2022 года.

Калі казаць больш дэталёва, то па краінавых напрамках было вось што:

– за тыдзень на беларуска-польскай мяжы было крыху болей за 100 спроб парушыць мяжу — гэта амаль двухгадовы мінімум (з лютага 2022 года);

– на беларуска-латвійскай мяжы чатыры дні запар быў абсалютны штыль (калі 0 спроб пратачыцца ў краіну) — апошні раз такое было год таму (у лістападзе 2022 года),

– на беларуска-літоўскім напрамку ўсё звычайна, не тое каб абсалютны штыль, але каля таго.