Шукаюць музыку для новай балетнай п’есы для камернага ансамбля (электроніка таксама вітаецца), якая датычыцца тэмы фестывалю – «Разарваныя адносіны». Пасля аб’яўлення вынікаў па партытурах будзе аб’яўлены набор харэографаў. Пераможцы двух конкурсаў рэалізуюць праект сумесна з мастацкай камандай MBZ. Твор павінен быць напісаны для камернага аркестру і доўжыцца 20 хвілін.
Арганізатары прапануюць: – узнагароду 6000 EUR – транспартныя выдаткі да 300 EUR – пражыванне падчас фінальных рэпетыцый і прэм’еры (ад 3 да 5 начэй, у залежнасці ад патрэб).