2 трэнінгі па майстэрстве жывой камунікацыі, на якія можна далучыцца анлайн ці афлайнДля каго: #кул…

2 трэнінгі па майстэрстве жывой камунікацыі, на якія можна далучыцца анлайн ці афлайн

Для каго: #культдзеячы, прадстаўнікі #медыя / #журналісты, #НДА, #актывісты, бізнесоўцы і г.д.

1⃣УЖО СЁННЯ: «Публічныя выступленні» – трэнінг у #Вільнюс, #Літва

Калі: 11 снежня 18.00 па Вільні.
Дзе: EHU.

Запрашаюць навучыцца тэхнікам працы з голасам і атрымаць практычныя прылады для паляпшэння свайго прамоўніцкага майстэрства. Будзе і блок пра тое што рабіць, калі ўсё пайшло не па плане.

Вядучы трэнінгу Віталь Сафронаў, бізнес-трэнер і кансультант, прадпрымальнік, заснавальнік «Переговорной качалки» і клуба дэбатаў «Tik-Talk» у Вільнюсе.

Зарэгістравацца.
Больш інфармацыі у абвестцы ў @sekktor_chat

***

2⃣ «Майстэрства пераканання» – паўнавартасны #курс па тэхніках камунікацыі, #Варшава, #Польшча

Курс скіраваны на моладзь ва ўзросце 18-30 год.

Калі: 6 заняткаў па аўторках у 18.00-21.00.
Дзе: Беларускі Дом.

Курс навучыць асноўным тэхнікам пераканання ў камунікацыі, раскрые папулярныя памылкі, дасць практычны досвед карыстання тэхнікамі пераканання і пабудовы стратэгіі камунікацыі і перамоваў.

На гэтым курсе вы:
– Засвоеце асноўныя тэхнікі пераканання апанента падчас перамовы ці прамовы;
– Атрымаеце досвед апрацоўкі непагадненняў;
– Атрымаеце інфармацыю пра пабудову пераканаючай прамовы, яе структуру і тэхнікі;
– Даведаецеся пра асноўныя памылкі падчас пераканання;
– Пазнаеміцеся з прыкладамі сучаснай мізінфармацыі і дэзінфармацыі, і іх выкарыстання дзеля прапаганды.

Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #публічныя_прасторы