Цэнтр перспектыўных даследаванняў – #стыпендыя па сацыяльных і гуманітарных навуках у #Сафія, #Балгарыя
Для каго:#даследчыкі-кандыдаты навук. Калі: 2-5 месяцаў у 2024-2025.
CAS Сафія – незалежны інстытут міжнароднага і міждысцыплінарнага профілю.
Беларускім дактарантам даступны праграмы:
1⃣ GERDA HENKEL Праграма прысвечана фундаментальным гістарычным даследаванняў у сферы сацыяльных і гуманітарных навук.
Праграма прапануе: – стыпендыю 850 EUR / месяц – пражыванне – праезд, выдаткі на візу і страхоўку да 800 EUR – навукова-даследчая паездка да 1200 EUR – выдаткі на даследаванні 100 EUR.
2⃣ ADVANCED ACADEMIA Шырокае кола даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.
Праграма прапануе: – стыпендыю 850 EUR / месяц – пражыванне – праезд, выдаткі на візу і страхоўку да 400 EUR – выдаткі на даследаванні да 500 EUR.