Дзве выбітныя магчымасці ўдасканаліць ваш творчы кантэнт-мейкінг1⃣PERFARATAR ад CreateCulture…

Дзве выбітныя магчымасці ўдасканаліць ваш творчы кантэнт-мейкінг


1⃣PERFARATAR ад CreateCulture Studio – YouTube праект-#конкурс для музычных, паэтычных і перфарматыўных выказванняў і эксперыментаў ад беларусак/_ў #Вільнюс #Літва

Для каго: #музыкі, #перформеры, #літаратары і г.д.

Праграма дае творцам магчымасць прэзентаваць сваю аўтарскую музыку, паэзію або #перформанс, і таксама распавесці пра сябе, сваю творчасць і натхніць глядачоў і глядачак. Адбор выканаўцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

PERFARATAR таксама прапануе аўтарам і аўтаркам бясплатны якасны запіс жывога выканання твора і невялічкага інтэрв’ю.

Падрабязней.

***

2⃣#курс па падкастах і тэатры ад аўдыёпраекта «Што робіш?»

Калі: 19 снежня – 10 студзеня 2024.

На платформе «Тэатра супраціву» пройдзе цыкл лекцый аб тым, як ствараюцца падкасты, чым яны адрозніваюцца ад аўдыёспектакляў і як #тэатр можа дапамагчы стваральнікам аўдыёкантэнту фіксаваць асабістыя гісторыі падчас вайны. Лекторый зрабілі як для тэатра- ці падкаст-мэйкераў, так і для тых, хто ніколі падобным не займаўся.

Зарэгістравацца.

#музыка #літаратура #тэатр #сцэнічныя_мастацтвы #грамадскія_праекты #відэа #медыя