Becoming – серыя творча-даследчых выданняў. Becoming Fluid прыме форму перфарматыўнага атласа, калекцыі даследча-творчых прац у розных жанрах і #медыя. Заклікаюць паразважаць над складанымі узаемаадносінамі паміж людзьмі і іншымі целамі з дапамогай канцэпцыі станаўлення. Цікавяць пытанні змены клімату, экалогіі, дэмакратычных практык і г.д. Запрашаюць дзеячаў усіх відаў #мастацтва і навукі.
Тэкставыя і статычныя візуальныя матэрыялы будуць надрукаваны, а мультымедыйныя – прэзентаваны ў анлайн-фармаце.