Шукаюць праекты, прысвечаныя тэме «Пераадоленне адлегласцей». Цікавяць праекты пра тое, як мы перажываем, разумеем і пераадольваем дыстанцыю праз сучаснае мастацтва. Якія даследуюць дыстанцыю зместам і формай. Творы могуць быць зроблены не толькі праз класічныя #медыя, падыходзяць і інсталяцыі на некалькіх лакацыях, віртуальныя праекты і т.д. Вітаюцца і працы, якія пабудаваны на супрацоўніцтве паміж творцамі і даследчыкамі.