ROME INTERNATIONAL ART FAIR – гэта кірмаш сучаснага мастацтва, на якім прадстаўлены калектыўныя і персанальныя праекты творцаў з усяго свету. У гэтым годзе форум даследуе ідэнтычнасці ды адносіны паміж целам і прасторай. Запрашаюць даслаць творы па двум тэматычным напрамкам: Mixing identities and Future landscapes.
Арганізатары прапануюць: – выставачную прастору – куратарскую дапамогу – дапамогу ў пошуку жылля – дызайн і друк суправаджальнай прадукцыі – сувязь з #медыя і PR – рэалізацыю сайта выставы і спецыяльных прэс-рэлізаў – мантаж і дэмантаж выставы – адкрыццё выставы з напоямі і ежай – інтэрв’ю на сайце ITSLIQUID і ў соцсетках.