“Перамога Украіны — новы шанец для Беларусі, шанец, якога яна і заслугоўвае!” – сказаў сёння Уладзімір Зяленскі пад час візіта ў Літву.
Сёння, 10 студзеня, прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Літву.
У праграме візіту: сустрэча з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам, прэм’ер-міністрам Інгрыдай Шыманітэ і спікерам Сейма Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн.
А 15:30 на плошчы С. Даўкантаса прэзідэнт Украіны звярнуўся да жыхароў Літвы, падзякаваўшы за салідарнасць з Украінай. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што “Перамога Украіны — новы шанец для Беларусі, шанец, якога яна і заслугоўвае”.
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу беларускім палітычным уцекачам праз Dapamoga: PayPal [email protected] Paysera: VŠĮ Dapamoga Lt LT263500010016529238 SWIFT EVIULT2VXXX Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva