Для каго: творцы, якія займаюцца #media_art. Калі: 4 – 8 верасня.
Prix Ars Electronica – самы аўтарытэтны ў свеце конкурс медыямастацтва. Катэгорыі гэтага года – New Animation Art і Interactive Art +. У першай катэгорыі чакаюць з творамі, у якіх аўтары даследуюць і эксперыментуюць з візуальнай формай на стыку анімацыі, #мастацтва і тэхналогій. Катэгорыя «Інтэрактыўнае мастацтва+» прысвечана інтэрактыўным працам ва ўсіх формах і фарматах: ад інсталяцый да перформансаў.
Пераможцы атрымаюць: – статуэткі Нікі Самафракійскай – прэміі да 10 000 EUR – запрашэнне да ўдзелу у фестывалі Ars Electronica.