Працягваецца прыём заявак на конкурс калектыўных даследчых грантаў ў еўрапейскіх універсітэтах і навукова-даследчых установах.
Патрабаванні:
У конкурсе могуць узяць удзел калектыўныя навуковыя праекты ва ўсіх галінах даследаванняў. Даследчая група павінна ўключаць хаця б аднаго/адну беларуса/беларуску, якія занятыя ў сферы даследаванняў, выкладання ці навучаюцца ў аспірантуры і пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня 2020 года. Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і(або) навукова-даследчая арганізацыя, заснаваныя ў адной з краін ЕС.
Памер грантаў: 50 000 – 100 000 EUR, працягласць праектаў – 6-12 месяцаў.
Прыём заявак праходзіць з захаваннем строгіх прынцыпаў канфідэнцыйнасці.