Усе пакаленні, пачынаючы ад Адама аж да сённяшняга дня, прамінулі; а тыя, хто з ласкі Божай здабыў дасканалую любоў, занялі месца святых і аб’явяцца, калі прыйдзе валадарства Хрыста. Бо напісана: «Увайдзіце на хвіліну ў свае пакоі, пакуль гнеў і абурэнне Мае не прамінуць; і згадаю добрыя дні, і ўваскрашу вас з магіл вашых» (пар. Іс 26, 20; Эзх 37, 12).
Шчаслівыя мы, умілаваны, калі будзем выконваць наказы Госпада ў згодзе любові, каб праз любоў нам былі адпушчаны грахі. Бо напісана: «Блаславёныя, каму адпушчана несправядлівасць, чые грахі сцёрты. Шчаслівы чалавек, якому Госпад не палічыў грэх і ў вуснах якога няма падману (пар. Пс 33, 1). Дадзенае блаславенне адносіцца да тых, каго Бог выбраў праз Ісуса Хрыста, нашага Госпада, Якому слава на вякі вякоў. Амін.
Св. Клімент Рымскі