Праект «Гэта Мінск, дзетка» шукае блогера_ку/кантэнт-мэйкера_ку – #вакансія
Праект пра падзеі ў Мінску, Беларусі і свеце «Гэта Мінск, дзетка» ў сувязі з развіццём і ростам запрашае ствараць відэакантэнт ад нуля для Instagram Reels, TikTok, YouTube (ідэя, відэаздымка).
Трэба ведаць беларускі кантэкст, добра валодаць рускай і беларускай мовамі, мець добрую дыкцыю, сачыць за трэндамі, імкнуцца да развіцця. Навыкі мантажу, веданне кадра, праца са святлом будуць вялікай перавагай.
Што прапануюць: – афіцыйнае афармленне – годную зарплату – перспектыву развіцця – гнуткі графік – працу з дома (можна працаваць і ў варшаўскім офісе).