16 студзеня – Ушанаванне пачэсных кайданаў святога Апостала Пятра
У царкоўным календары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца “Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра” (царкоўнаслав.: Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме у san Pietro in vincoli ў Рыме.
Гэтае свята асабліва блізкае грэка-каталіцкім вернікам Беларусі. У мінулым яно напамінала ўніятам, што за Еднасць з Рымскім Пасадам Апостала Пятра часто прыходзіцца плаціць кайданамі. Што і мела месца ў час пераследу ўніятаў у царскай Расеі ды ў Савецкім Саюзе.
Гэта дзень малітвы за зняволеных – фізічна і духоўна (зняволеных усякімі залежнасцямі: алкаголем, наркотыкамі…). ГОСПАДУ ПАМОЛІМСЯ!