Тайваньскі музей прыгожых мастацтваў (TMoFA) запрашае з працамі, якія яшчэ не прэзентаваліся публічна. Асноўная місія прэміі – прасоўваць культурную разнастайнасць у сучасным мастацтве і дэманстраваць новыя творчыя метады. Фіналісты, адабраныя для прэміі, атрымаюць падтрымку музея для рэалізацыі сваіх выставачных планаў. Мастакі могуць удзельнічаць індывідуальна ці групай, незалежна ад нацыянальнасці і ўзросту.
Арганізатары прапануюць: – галоўны прыз 17 500 EUR – прыз-ганаровае згадванне 5850 EUR – выдаткі на транспарціроўку, страхаванне і зборку твораў – выдаткі на праезд і пражыванне 1750 EUR.