Mattress Factory – музей сучаснага мастацтва і праграма міжнароднай рэзідэнтуры ў Пітсбургу. Арганізацыя падтрымлівае і знакамітых, і маладых творцаў, якія ствараюць сайт-спецыфік працы. Mattress Factory запрашае з прапановамі персанальных выстаў і жаданнем папрацаваць у рэзідэнцыі.
Арганізатары прапануюць: – ганарар – вытворчы бюджэт – праезд – пражыванне – суткавыя – вытворчасць і падтрымку вытворчасці.