Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 2 месяцы.
Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў і Copenhagen Contemporary запрашаюць мастакоў, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогій. Творцы будуць працаваць у дыялогу з фізікамі і інжынерамі над даследаваннем, а пасля рэзідэнцыі над рэалізацыяй свайго праекту. Вынікам стане выстава ў 2025 годзе.